22 January 2006

Песня пра Нёман

Сл. А. Астрэйкі
Муз. Н. Сакалоўскага

Ой, Нёман, і песня і слава
Народа майго і зямлі,
Магілаю ворагам цеснай
Не раз твае хвалі былі.

Рака наша слаўная Нёман,
Чысцейшая чэрвеньскіх рос,
Хто мар не ўплятаў у твой гоман,
Табе хто пашаны не нёс?

Ой, Нёман, ой, бацька наш родны,
Як сонца, як дзень, дарагі,
Садамі цудоўнай Радзімы
Твае расцвілі берагі.

11 January 2006

Зрабіў фотаальбом на zoto.com. Вельмі зручны гостынг.‚
2007.05.29 - На жаль, уладары зрабілі яго платным. Можна забыць...

06 June 2005

АЛОВАК - КАРАНДАШ

Быў наш чалавек у маскалёў. Ці то па гандлёвых справах, ці то турыстам. Спатрэбілася яму нейкія звесткі занатаваць, а мо’ й выгоды падрахаваць. Дастаў паперчыну, аловак (валавік), ды й рахуе.
Пабачыў тое маскаль. Што за дзіва!? Як у дзяка з-пад пяра атрамантавыя літары на паперы застаюцца - бачыў. Як вугалем - дык і сам на плоце паскудствы маляваў. А тут нейкая заморская самапіска ды сухім па сухому піша! Дзіва!
Пытаецца маскаль да літвіна:
- Што гэта?
- Аловак.
- Дай яго мне!
А таму скнару шкада новага алоўка. Пашукаў у кішэні, знайшоў амаль спісаны. Кажа:
- Не братка, гэты самому патрэбны. Ё ў мяне карантыш, то яго бяры.
Узрадаваўся маскаль, пабёг хваліцца падарункам:
- Гляньце што мне беларус падарыў!
- А што!
- Карандыш!
Так і маюць дагэтуль карандаша.

05 June 2005

KeePass - надзейнае сховішча для прыватных зьвестак

KeePass is a free/open-source password manager (http://keepass.sourceforge.net)
Вельмі зручная рэч для ўпарадкавання прыватных звестак (паролі, коды...). Раю!
А каб па-беларуску было - бярэм файл тут (для вэрсыі 1.06).

25 May 2005


Chakona - Novaya Belarus.
Нечая вандроўная душа ў самоце таксама марыць аб "Новай Беларусі" з высокімі прыгожымі гарамі.
На жаль, старонка спыніла існаванне...

23 May 2005

1st post

Спадзяваўся, што запабегну гэтага. Аж на табе! Графаманства-ткі адужала. Муліўся - муліўся, ды завёў сабе блог.