21 October 2006

Два шэдэўры

Калісьці, здаецца - у 2000-м годзе, разшэдэўрыўся вось такім:


   Скрыпічны акорд
   жыве ў скляпеньнях касьцёла.
   Гармонія дасканаласьці.




   Келіх з чырвоным віном
   будзіць пакрыёмыя мроі.
   Нястомнасьць каханьня.



Падабаюцца...

28 August 2006

APAWIEDAŃNIA I LEHIENDY WIERŠAM ROZNYCH AŬTOROŬ.

Тут можна ўзяць сканаваную кнігу "APAWIEDAŃNIA I LEHIENDY WIERŠAM ROZNYCH AŬTOROŬ.WILNIA 1914. DRUKARNIA MARCINA KUCHTY". Аўтары - Янка Купала, Якуб Колас, Алесь Гарун, Стары Улас ды інш. Рэдкі збор вершаў, друкаваны беларускай лацінкай. Шмат для каго, пэўна, будзе адкрыццём, што Купалаўскія вершы выходзілі не толькі кірыліцай. Цікавы і лес кнігі. Калі-небудзь напішу, як у Беларусі "эскадроны смерці" знішчалі не толькі людзей, але й культурныя каштоўнасці.

31 May 2006

"Баба Ева, дзед Тамаш"

Даўно шукаў гэтую песню, а знайшоў у адной са сваіх кніжак - "Лірычныя песні. Укладанне і рэд. Н. С. Гілевіча. Мінск, Выд-ва БДУ, 1976".
Трошкі змяніў на свой густ.


Баба Ева, дзед Тамаш, го-го-го,
Паехалі на кірмаш, го-го-го!

Што павезлі прадаваць, го-го-го,
То няцяжка зрахаваць, го-го-го!

Баба - курку й петушка, го-го-го,
Дзед - пшаніцы паўмяшка, го-го-го!

Распрадалі свой тавар, го-го-го,
Зайшлі яны ў рэстаран, го-го-го!

Дзед узяў паўбутэлькі, го-го-го,
Баба - цэлую бутэльку, го-го-го!

Пілі, елі да апрог, го-го-го,
Чуць вылезлі за парог, го-го-го!

Дзед усеўся за пана, го-го-го,
Баба села за фурмана, го-го-го!

Пакуль бабка не спала, го-го-го,
Дык кабылка страпятала, го-го-го!

А як бабка задрамала, го-го-го,
І кабылка прыстала, го-го-го!

Ішоў злодзей па дарозе, го-го-го,
Спадабаў кабылку ў возе, го-го-го!

Ўзяў кабылку з хамутом, го-го-го,
Кінуў бабу з пугаўём, го-го-го!

Як прачнуўся ў возе дзед, го-го-го,
Ды й зароў ён, як мядзведзь, го-го-го!

Ты ж наперадзе сядзела, го-го-го,
А куда жа ты глядзела, го-го-го!

Баба дзеда не ўверала, го-го-го,
Па аглоблях паганяла, го-го-го!

22 January 2006

Песня пра Нёман

Сл. А. Астрэйкі
Муз. Н. Сакалоўскага

Ой, Нёман, і песня і слава
Народа майго і зямлі,
Магілаю ворагам цеснай
Не раз твае хвалі былі.

Рака наша слаўная Нёман,
Чысцейшая чэрвеньскіх рос,
Хто мар не ўплятаў у твой гоман,
Табе хто пашаны не нёс?

Ой, Нёман, ой, бацька наш родны,
Як сонца, як дзень, дарагі,
Садамі цудоўнай Радзімы
Твае расцвілі берагі.

11 January 2006

Зрабіў фотаальбом на zoto.com. Вельмі зручны гостынг.‚
2007.05.29 - На жаль, уладары зрабілі яго платным. Можна забыць...

06 June 2005

АЛОВАК - КАРАНДАШ

Быў наш чалавек у маскалёў. Ці то па гандлёвых справах, ці то турыстам. Спатрэбілася яму нейкія звесткі занатаваць, а мо’ й выгоды падрахаваць. Дастаў паперчыну, аловак (валавік), ды й рахуе.
Пабачыў тое маскаль. Што за дзіва!? Як у дзяка з-пад пяра атрамантавыя літары на паперы застаюцца - бачыў. Як вугалем - дык і сам на плоце паскудствы маляваў. А тут нейкая заморская самапіска ды сухім па сухому піша! Дзіва!
Пытаецца маскаль да літвіна:
- Што гэта?
- Аловак.
- Дай яго мне!
А таму скнару шкада новага алоўка. Пашукаў у кішэні, знайшоў амаль спісаны. Кажа:
- Не братка, гэты самому патрэбны. Ё ў мяне карантыш, то яго бяры.
Узрадаваўся маскаль, пабёг хваліцца падарункам:
- Гляньце што мне беларус падарыў!
- А што!
- Карандыш!
Так і маюць дагэтуль карандаша.

05 June 2005

KeePass - надзейнае сховішча для прыватных зьвестак

KeePass is a free/open-source password manager (http://keepass.sourceforge.net)
Вельмі зручная рэч для ўпарадкавання прыватных звестак (паролі, коды...). Раю!
А каб па-беларуску было - бярэм файл тут (для вэрсыі 1.06).

25 May 2005


Chakona - Novaya Belarus.
Нечая вандроўная душа ў самоце таксама марыць аб "Новай Беларусі" з высокімі прыгожымі гарамі.
На жаль, старонка спыніла існаванне...

23 May 2005

1st post

Спадзяваўся, што запабегну гэтага. Аж на табе! Графаманства-ткі адужала. Муліўся - муліўся, ды завёў сабе блог.