17 January 2023

Сканаваныя рэдкія беларускія кнігі розных гадоў. Doc, odt, epub, pdf.

Прадублюю тут спіс рэдкіх кніг, якія можна захоўваць, чытаць, распаўсюджваць.

APAWIEDAŃNIA I LEHIENDY WIERŠAM ROZNYCH AŬTOROŬ

WILNIA 1914. DRUKARNIA MARCINA KUCHTY.
Кніга "Апавяданні і легенды вершам", Вільня 1914 г.
Аўтары Янка Купала, Якуб Колас, Алесь Гарун, Стары Улас ды інш.
Рэдкі збор вершаў, друкаваны беларускай лацінкай.

Алесь Салавей. МАЕ ПЕСНІ

МЕНСК, 1944 г.
Зборнік лірыкі

Сяржук Сокалаў-Воюш. КРОЎ НА СУМЁТАХ
ВЕРШЫ І ПАЭМА

Мінск. Мастацкая літаратура, 1989
Першая кніга паэта.
Зборнік вершаў.
Паэма "Ь"

Ларыса Геніюш. Споведзь

Мінск, 1993 г.
Адаптавана для Kindle

М. Багдановіч. Выбранае

Мінск, "Мастацкая літаратура", 1977 г.

Алесь Змагар. Случчакі

Зальцбург, 1947
Апавяданне "Случчакі."

Адам Мальдзіс. Выбранае

Мінск, Беларускі кнігазбор, 2007 г.
Адаптавана для Kindle

Адам Мальдзіс. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII ст.

Скарочаны варыянт
Адаптавана для Kindle

С. Пясецкі. Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі

Польскі арыгінальны тэкст і пераклады па-беларуску і па-расейску

А. Надсон. НАША ВЕРА

Кароткі катэхізм хрысціянскай навукі для беларусаў каталікоў. Выданне другое. 1990

Holas Dušy

Knižka da nabaženstwa dla biełaruaŭ-katalikoŭ.
Ułažyŭ Ks. K. Stepowič.
II wydańnie. Papraŭlenaje i dapoŭnienaje. Wilnia. 1934 h.

Vacłaŭ Panucevič. Śv. Jazafat Archijap. Połacki. 1623-1963
Вацлаў Пануцэвіч. Сьв. Язафат Архіяп. Полацкі. 1623-1963

Chicago 1963
Referat čytany na Tydni Chryścijanskaj Jednaści 19 studzienia 1963
Апавядаецца аб жыцці і дзейнасці Святога Язафата Кунцэвіча, царкоўнага і грамадзкага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага, Біскупа Полацкага.

Як маліцца на ружанцы

З сайту https://catholic.by

Янка Брыль. Цюцік

Тэкст + Аўдыё.
Кніга змяшчае тэкст і дыктарскі аўдыёзапіс аповесці, пафрагментна сінхранізаваны з тэкстам.
Яе можна адначасова чытаць і слухаць.

Янка Брыль. Ліпа і клёнік

Аповесць

Беларускія народныя гульні

Мінск, «Юнацтва». 1993.

Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры. Маленькi прынц

Пераклала Ніна Мацяш
Адаптавана для Kindle

Адам Варлыга.
Народныя казкі пра краіну Ярылы.
Сшытак другі

New York, 1969
Зборнік беларускіх народных казак

Для малых дзетак

Vyd. Zaranka. New York, 1965
Дзіцячы фальклёр

Сяргей Хмара. Сказы Бацькаўшчыны

Выданне супалкі "Ускалось", На чужыне, 1949
Запісы беларускіх легенд у аўтарскай апрацоўцы

Новы песеньнік крывіцкі (беларускі) для школаў.
Злажыў Брачыслаў Скарыніч

Друкарня Д. Сажніна, Авґсбурґ
Песеннік складаецца з адраджэнска-нацыянальных, гістарычных, любоўных, жартаўлівых і абрадавых песен

Літаратура 1

«Самвыдат». 1989.

Літаратура 2

«Самвыдат». 1990.

Ксэракс Беларускі 1

«Самвыдат». 1990.

Ксэракс Беларускі 4

«Самвыдат». 1993.

Вандэя навыварат

«Самвыдат». 1989.

Вяртанне - 1

Беларускі фонд культуры. Мінск, 1992.
Артыкулы, дакументы і архіўныя матэрыялы па праблемах пошуку і вяртання нацыянальных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь

Вяртанне - 2

Беларускі фонд культуры. Мінск, 1994.
Артыкулы, дакументы і архіўныя матэрыялы па праблемах пошуку і вяртання нацыянальных каштоўнасцей, якія знаходзяцца замежамі Рэспублікі Беларусь

Вяртанне - 3

Беларускі фонд культуры. Мінск, 1996. Матэрыялы зборніка прысвечаны праблемам вяртання нацыянальных культурных каштоўнасцей у кантэкст культуры Беларусі, а ў выпадках наяўнасці юрыдычных падстаў (згодна з міжнародным правам) - фізічнага вяртання ў Беларусь каштоўнасцей, якія ў розныя часы былі вывезеныя за яе межы.

Кастусь Езавітаў. Беларусы ў Латвіі

Выданне беларускага выдавецтва ў Латвіі. Рыга, 1927
Навукова-статыстычная манаграфія "Беларусы ў Латвіі."

Каталог "Кастусь Каліноўскі і студзеньскае паўстанне 1863 года на Беларусі"

Збор мастацкіх твораў. Складальнік Анатоль Белы.
Мінск, 1989. Каталог выстаўкі графічных твораў, прысвечанай 125-годдзю з дня гібелі Кастуся Каліноўскага. 

Т.У. Рэутовіч У.І. Рэутовіч. Пакаштуйце смачна.

Мінск, «Полымя». 1993.
Кулінарныя рэцэпты. Кухні народаў, якія з даўніх часоў жывуць на тэрыторыі Беларусі: беларуская, літоўская, польская, руская, татарская, украінская, яўрэйская
Адаптавана для Kindle

EOF

07 November 2009

знайшоў у старым нататніку напісанае недзе ў 1989

куляй забілі майго дзеда.
гарэлкай забілі майго бацьку.
хлуснёй забіваюць мяне.

06 September 2009

Ціхія пенсіянеры

Здзівіўся быў, як не адшукаў Гуглам гэты верш. Няма ў Інтэрнэце.
Узяў кніжку з паліцы і кладу тэкст сюды. Бо мусяць другія знаходзіць.

Сяргей Грахоўскі

Ціхія пенсіянеры

(зборнік "і радасць і боль", Мінск, 1988)

Не толькі знікалі паэты народу на гора,
Знікалі шэдэўры, знікалі саборы.
Над плошчаю Волі Белую вежу
Лашчылі сонца і ветрычак свежы.
Дзе тая вежа? Дзе той гадзіннік?
Даўнейшы касцёл, нібы той халадзільнік,
Схаваўся ад сораму, што безгаловы,
"Спартак" раскашуе там адмысловы.
Чыталася, як спракаветная кніга,
У "Слове" апетая наша Няміга.
Час і вайна яе пашкадавалі,
А знішчылі тыя, што мы ўзгадавалі.
Дабраліся ўрэшце, далі-такі рады
Новай фармацыі Герастраты.
Сабе задавалі дурную работу,
Даводзілі потым да сёмага поту.
Каб тое, што людзі стваралі вякамі,
Знішчыць дазвання чужымі рукамі.
Сябе узвышалі, хваліла іх прэса,
А сверб руйнавання лічылі прагрэсам.
Іду праз Нямігу і плошчу дахаты
І думаю часта: "А хто ж вінаваты,
Што вуліцы зніклі, палацы, саборы,
Што столькі было і злачынстваў, і гора,
Што зніклі Гарэцкі, што знік Галавач,
Не вернецца Вольны з няволі, хоць плач,
Што згінулі недзе Чарот з Галубком,
Што ленінскай школы камбрыг і нарком
Знікалі начамі, як чорная сажа?
Дык хто за ўсе гэтыя страты адкажа?
Тыя, хто нішчылі, білі, судзілі,
Ходзяць яшчэ паміж нас, як хадзілі.
Лісліва ўсміхаюцца, хлусяць без меры
Ціхія-ціхія пенсіянеры.
Сірочы праклён на іх каменем ляжа.

Няўжо за пакуты ніхто не адкажа?

 

05 April 2009

Дебилогизмы

ТУТ пачаў занатоўваць сёе-тое з таго, што заўсёды разбурала гарманічны стан розуму.

21 October 2006

Два шэдэўры

Калісьці, здаецца - у 2000-м годзе, разшэдэўрыўся вось такім:


   Скрыпічны акорд
   жыве ў скляпеньнях касьцёла.
   Гармонія дасканаласьці.




   Келіх з чырвоным віном
   будзіць пакрыёмыя мроі.
   Нястомнасьць каханьня.



Падабаюцца...

28 August 2006

APAWIEDAŃNIA I LEHIENDY WIERŠAM ROZNYCH AŬTOROŬ.

Тут можна ўзяць сканаваную кнігу "APAWIEDAŃNIA I LEHIENDY WIERŠAM ROZNYCH AŬTOROŬ.WILNIA 1914. DRUKARNIA MARCINA KUCHTY". Аўтары - Янка Купала, Якуб Колас, Алесь Гарун, Стары Улас ды інш. Рэдкі збор вершаў, друкаваны беларускай лацінкай. Шмат для каго, пэўна, будзе адкрыццём, што Купалаўскія вершы выходзілі не толькі кірыліцай. Цікавы і лес кнігі. Калі-небудзь напішу, як у Беларусі "эскадроны смерці" знішчалі не толькі людзей, але й культурныя каштоўнасці.

31 May 2006

"Баба Ева, дзед Тамаш"

Даўно шукаў гэтую песню, а знайшоў у адной са сваіх кніжак - "Лірычныя песні. Укладанне і рэд. Н. С. Гілевіча. Мінск, Выд-ва БДУ, 1976".
Трошкі змяніў на свой густ.


Баба Ева, дзед Тамаш, го-го-го,
Паехалі на кірмаш, го-го-го!

Што павезлі прадаваць, го-го-го,
То няцяжка зрахаваць, го-го-го!

Баба - курку й петушка, го-го-го,
Дзед - пшаніцы паўмяшка, го-го-го!

Распрадалі свой тавар, го-го-го,
Зайшлі яны ў рэстаран, го-го-го!

Дзед узяў паўбутэлькі, го-го-го,
Баба - цэлую бутэльку, го-го-го!

Пілі, елі да апрог, го-го-го,
Чуць вылезлі за парог, го-го-го!

Дзед усеўся за пана, го-го-го,
Баба села за фурмана, го-го-го!

Пакуль бабка не спала, го-го-го,
Дык кабылка страпятала, го-го-го!

А як бабка задрамала, го-го-го,
І кабылка прыстала, го-го-го!

Ішоў злодзей па дарозе, го-го-го,
Спадабаў кабылку ў возе, го-го-го!

Ўзяў кабылку з хамутом, го-го-го,
Кінуў бабу з пугаўём, го-го-го!

Як прачнуўся ў возе дзед, го-го-го,
Ды й зароў ён, як мядзведзь, го-го-го!

Ты ж наперадзе сядзела, го-го-го,
А куда жа ты глядзела, го-го-го!

Баба дзеда не ўверала, го-го-го,
Па аглоблях паганяла, го-го-го!

22 January 2006

Песня пра Нёман

Сл. А. Астрэйкі
Муз. Н. Сакалоўскага

Ой, Нёман, і песня і слава
Народа майго і зямлі,
Магілаю ворагам цеснай
Не раз твае хвалі былі.

Рака наша слаўная Нёман,
Чысцейшая чэрвеньскіх рос,
Хто мар не ўплятаў у твой гоман,
Табе хто пашаны не нёс?

Ой, Нёман, ой, бацька наш родны,
Як сонца, як дзень, дарагі,
Садамі цудоўнай Радзімы
Твае расцвілі берагі.

11 January 2006

Зрабіў фотаальбом на zoto.com. Вельмі зручны гостынг.‚
2007.05.29 - На жаль, уладары зрабілі яго платным. Можна забыць...

06 June 2005

АЛОВАК - КАРАНДАШ

Быў наш чалавек у маскалёў. Ці то па гандлёвых справах, ці то турыстам. Спатрэбілася яму нейкія звесткі занатаваць, а мо’ й выгоды падрахаваць. Дастаў паперчыну, аловак (валавік), ды й рахуе.
Пабачыў тое маскаль. Што за дзіва!? Як у дзяка з-пад пяра атрамантавыя літары на паперы застаюцца - бачыў. Як вугалем - дык і сам на плоце паскудствы маляваў. А тут нейкая заморская самапіска ды сухім па сухому піша! Дзіва!
Пытаецца маскаль да літвіна:
- Што гэта?
- Аловак.
- Дай яго мне!
А таму скнару шкада новага алоўка. Пашукаў у кішэні, знайшоў амаль спісаны. Кажа:
- Не братка, гэты самому патрэбны. Ё ў мяне карантыш, то яго бяры.
Узрадаваўся маскаль, пабёг хваліцца падарункам:
- Гляньце што мне беларус падарыў!
- А што!
- Карандыш!
Так і маюць дагэтуль карандаша.

05 June 2005

KeePass - надзейнае сховішча для прыватных зьвестак

KeePass is a free/open-source password manager (http://keepass.sourceforge.net)
Вельмі зручная рэч для ўпарадкавання прыватных звестак (паролі, коды...). Раю!
А каб па-беларуску было - бярэм файл тут (для вэрсыі 1.06).

25 May 2005


Chakona - Novaya Belarus.
Нечая вандроўная душа ў самоце таксама марыць аб "Новай Беларусі" з высокімі прыгожымі гарамі.
На жаль, старонка спыніла існаванне...

23 May 2005

1st post

Спадзяваўся, што запабегну гэтага. Аж на табе! Графаманства-ткі адужала. Муліўся - муліўся, ды завёў сабе блог.